На працягу тыдня выхаванцы актыўна ўключаліся ў разнастайныя віды дзейнасці. Дзеці перадавалі хмарку па ланцужку, тлумачачы сваімі словамі значэнне гэтага слова, удзельнічалі ў маўленчай гульні «Хмара — гэта...». Асабліва захапілі выхаванцаў заданні на падабор прыметнікаў і антонімаў: «Хмарка якая?», «Скажы наадварот». Таксама дзеці назіралі і апісвалі хмары на прагулцы, размаўлялі на тэму «Якія бываюць хмары?».
Творчая частка тыдня была не менш насычанай. Выхаванцы выконвалі калектыўныя аплікацыі «Хмара на небе» і «Хмары ў небе», займаліся маляваннем з дапамогай нетрадыцыйных тэхнік, стваралі калектыўную працу «Сям'я хмарак».
Акрамя таго, у рамках тыдня дзеці чыталі вершы “Дожджык” Т.Кляшторнай, “Разліліся хмары сінія” М. Багдановіча, “Хмарка” Я.Коласа, “Хмарка” П.Глебкі.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Раўтовіч Г.А.








